Спадчына: Кобрынская жыллёва камунальная гаспадарка
Серада, 18 Верасень 2024 11:38
5 жніўня 2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ» (1944)
Пасля вызвалення г. Кобрына Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаялі задачы аднаўлення народнай гаспадаркі. У Кобрыне былі разбураны і прыведзены ў непрыдатнасць трэцяя частка жылога фонду, прамысловыя прадпрыемствы, будынкі паштова-тэлеграфнай сувязі, электрастанцыя, чыгунка, вакзал і масты. Усё гэта трэба было аднавіць.